На свабоду выйшаў палітвязень, які на фасадзе дома напісаў «Но избавь нас от лукавого»

14 чэрвеня Андрэй Леванюк пачаў адбываць пакаранне ў брэсцкім СІЗА-7, а ўчора — 14 ліпеня — выйшаў на волю.

photo_2021_07_15_14_45_50.jpg


Андрэя абвінавацілі ў тым, што ён «на фасадзе дома нанёс чырвонай фарбай з балончыка надпіс «Но избавь нас от лукавого», чым нанес шкоду ЖЭС-6 на суму 51 рубель 99 капеек». Паводле абвінавачвання гэты надпіс пагоршыў «эстэтычнае ўспрыманне» будынка, піша «Наша Ніва».

7 красавіка ў Маскоўскім судзе Брэста Андрэя Леванюка асудзілі да 1 месяца арышту па крымінальнай справе аб апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (артыкул 341 КК).