На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі

Артыст камернага хору Дзяніс Іваноў быў затрыманы ўчора, 25 студзеня, у Белдзяржфілармоніі, дзе ён працуе. Пра гэта паведамілі яго калегі.

serdyukov_ivanov_belgosfilarmoniya.jpg

Як распавялі TUT.BY калегі Дзяніса, яго затрымалі на працы ў 14 гадзін і павезлі на допыт. Людзі, якія прыйшлі за Івановым, не прадставіліся.

Пасля Дзяніс патэлефанаваў калегам і сказаў, што знаходзіцца на допыце. Яго паабяцалі адпусціць у 19 гадзін.

— Падчас размовы Дзяніс спытаў, дзе знаходзіцца, каб адвакат мог прыехаць да яго. Яму адказалі, што ў міліцыі, больш нічога.

Калегі Дзяніса Іванова мяркуюць, што вечарам учорашняга дня ён знаходзіўся ў Першамайскім РУУС горада Мінска.

Па стане на раніцу сённяшняга дня, 26 студзеня, месцазнаходжанне Іванова невядомае. Калегі мяркуюць, што ён можа знаходзіцца на Акрэсціна. Але пацверджання гэтай інфармацыі няма. Пазней прозвішча Іванова з'явілася ў телеграм-канале «Спісы Акрэсціна».

Гэта не першае затрыманне Іванова. У канцы кастрычніка — пачатку лістапада 2020 года затрымліваўся як ён, так і іншыя прадстаўнікі акадэмічнай музыкі (кіраўнік аматарскага хору Concordia Галіна Казіміраўская, харавы дырыжор Таццяна Галуза і іншыя). У лістападзе Іваноў атрымаў 15 сутак па артыкуле 17.1 «Дробнае хуліганства».