На штраф ЛГБТ-актывістцы за здымкі каля МУС сабралі грошы ўдвая больш, чым трэба

На сайце Talaka.org сабралі больш за 900 рублёў для аштрафаванай ЛГБТ-актывісткі Вікі Біран.

biran_1707.jpg

Суд Цэнтральнага раёну сталіцы 16 ліпеня аштрафаваў Віку на 367,5 рубля (15 базавых велічыняў). Дзяўчыну прызналі вінаватай у арганізацыі масавага мерапрыемства.
Падставай для гэтага стаў флэш-моб, які Біран зладзіла 24 траўня. З плакатам "Самі вы падробка" яна сфатаграфавалася каля будынкаў Дома ўраду, Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэта дзяржбяспекі. Здымкі былі апублікаваныя ў сацсетках.
Гэтая акцыя была выкліканая папярэднімі гамафобнымі заявамі МУС і кіраўніка ведамства Ігара Шуневіча.
Дарэчы, за гэтую ж самую акцыю Віку Біран будуць судзіць яшчэ раз — 23 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёна Мінску. 
Паводле euroradio.fm