На волю выйшлі 5 чалавек з затрыманых 8 ліпеня

Але супрацоўнікі «Нашай Нівы» застаюцца за кратамі.

fota_dzmitryja_dzmitryeva_novy_czas10_logo_1.jpg

У Глыбокім і Докшыцах вызвалілі пяць чалавек, затрыманых на 72 гадзіны як падазраваных па крымінальных справах
У Глыбокім выйшлі на волю актывіст Аляксандр Шарабайка і журналіст Белсата Зміцер Лупач, у Докшыцах — юрыст Юрый Мацяюн, настаўнік Арцём Стадольнік, бухгалтар Вераніка Судніковіч. Усе яны ў бадзёрым настроі, нягледзячы на складаныя бытавыя ўмовы.