Журналіст Віталь Цыганкоў з'ехаў з Беларусі

Пра гэта Віталь паведаміў у фэйсбуку.

216196401_4538156146194603_1274511618306656430_n.jpg

Журналіст Віталь Цыганкоў з'ехаў з Беларусі і цяпер знаходзіцца ў Кіеве. У фэйсбуку ён напісаў пра гэта: «Зьжджаць мне не хацелася. Я шчыра пісаў у сваіх допісах, што «кожную раніцу, калі я прачынаюся гадзін у 9-10, я з задавальненьнем думаю, што сёньня не прыйшлі (прынамсі, з раніцы, калі яны звычайна прыходзяць), і гэты дзень я хутчэй за ўсё правяду на свабодзе». Але я заставаўся да апошніяга, -- і па грамадзкіх (“хто, калі не я”), і па асабістых, сямейных прычынах. Я ня ведаю, у якіх працэнтах можна ацаніць імавернасьць майго затрыманьня, але відавочна, што незалежна ад маіх дзеяньняў, гэта працэнт кардынальна павялічыўся за апошнія тыдні. Я мог супакойваць сябе, што я не рабіў нічога, за што мяне можна “браць”, я ніколі , нават у жніўні-верасьні не ставіў у свае сацсеткі фоткі з акцыяў (бо падазраваў, чым усё скончыцца) – але ўсё гэта ня мае ніякага значэньня. Цяпер яны спачатку бяруць, -- потым вырашаюць, што б павесіць. Так што гэта ня тая латарэя, у якую хочацца гуляць – “прыдуць, не прыдуць”. Тым больш што я суткі пабыў там, у гестапа, 12 жніўня, і ляжаньне на каленях у позе эмбрыёна на камнях, а таксама сінякі і лёгкая ЧМТ – гэтага хапіла для асабістага, а не тэарэтычнага разуменьня таго, што там за людзі». Пасля таго, як 8 ліпеня адбылі ператрусы і затрыманні незалежных журналістаў, шмат вядомых прадстаўнікоў дэмакратычных СМІ пакінулі Беларусь.