На затрыманага нядаўна дырэктара ЗАТ «Дзеў Бай Медыя» завялі крымінальную справу

На дырэктара партала dev.by (нядаўна адрас змянілі на больш бяспечны devby.io) Віталя Андраса завялі крымінальную справу. Пра гэта паведамляецца ў праўладных тэлеграм-каналах.

1517497344638.jpg

Па якім артыкуле распачата справа, не паведамляецца. У публікацыі толькі ў грэблівай форме пазначана, што мужчына нібыта «падбухторваў людзей на дзяржпераварот», распаўсюджваў інфармацыю з тэлеграм-каналаў.
Нагадаем, 23 чэрвеня сілавікі затрымалі дырэктара і бухгалтара ЗАТ «Дзеў Бай Медыя» - сямейную пару Віталя і Алену Андрас.
Пазней у тэлеграм-каналах, звязаных з беларускімі сілавікамі, з'явілася «пакаяннае» відэа з Віталём, на якім ён прызнаецца, што ў 2020 годзе «ўдзельнічаў у несанкцыянаваных акцыях, быў падпісаны на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы і ажыццяўляў рэпосты з іх, прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце "Перамога"».
Партал — папулярнае СМІ ў IT-сферы, рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій. Яго ўладальнікі — заснавальнік dev.by Арцём Канцавы і кампанія Віктара Пракапені VP Capital (інвесціравала ў выданне ў 2017 годзе).