На жыхара Віцебска завялі крымінальную справу за абразу службовых асоб у інтэрнэце
Падпісчык аднаго з віцебскіх паблікаў з імем «Оля Іванова» пад публікацыяй аб будаўніцтве ў абласным цэнтры лядовай пляцоўкі і басейна размясціў каментар, які змяшчае прамыя абразы.
Пасля звароту прадстаўнікоў улады да праваахоўнікаў пачалася праверка. На гэтай стадыі віртуальны каментатар ператварыўся ў цалкам рэальнага чалавека. Высветлілася, што за «Оляй Івановай» хаваецца 35-гадовы рабочы Віцебскага ЖРЭТа. Растлумачыць прычыны сваіх паводзінаў ён так і не змог.
Скрыншот: vitebsk.mvd.gov.by
Цяпер у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 369 КК Рэспублікі Беларусь (Абраза прадстаўніка ўлады). Мужчыну пагражае тры гады пазбаўлення волі.
Паводле vitebsk.mvd.gov.by