На чыгуначны вакзал Гродна вярнулася шыльда паўстанцам 1863 года
Драўляны памятны знак з вялікай датай “1863” быў дэмантаваны ў 2012 годзе ў сувязі з рэканструкцыяй вакзала.
Цяпер шыльда вярнулася амаль што на мінулае месца. Знак быў размешчаны на сцяне будынку ў пачатку 90-х. Цяпер ён стаіць побач са старым месцам, на металічных
ножках.
Яшчэ ў пятніцу ножкі былі зялёнага колеру і многім нагадвалі… сметніцу. Цяпер іх пафарбавалі ў больш адпаведны колер.
Паводле сайта "Твой стыль"