На Камароўскім рынку ў Мінску затрыманы ўдзельнікі пікета АГП. Заўтра іх чакаюць суды
На сталічным Камароўскім рынку 16 сакавіка затрыманы ўдзельнікі пікета салідарнасці з палітзняволенымі, які праводзіла Аб`яднанаыя грамадзянская партыя.
Як паведамляе прэс-служба АГП, затрымана каля 10 чалавек, уключаючы лідара партыі Анатоля Лябедзьку, старшыню беларускага аддзялення міжнароднага таварыства "Мемарыял" Уладзіміра Раманоўскага, кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў, іх давераных асоб. Разам з імі затрыманы відэааператар Алесь Сіліч.
Пікет пачаўся ў 10.40. Актывісты АГП трымалі партрэты 10 палітзняволеных, а таксама бясследна зніклых Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага. Ужо да пачатку пікета,
які быў узгоднены з уладамі як перадвыбарны, на пляцоўцы каля Камароўскага рынку знаходзілася вялікая колькасць прадстаўнікоў сілавых структур, большасць у цывільным, а таксама актывісты
БРСМ.
Адразу ж пачалася праверка дакументаў у пікетчыкаў, а праз 15 хвілін пасля пачатку пікета пад`ехаў аўтобус, куды пагрузілі ўсіх затрыманых.
У фотажурналіста АГП Генадзя Верацінскага з фотаапарата забралі карту памяці .
Затрыманых даставілі ў Савецкае РУУС.
Андрэй Серада, БелаПАН