На мосце ў Барысаве вывесілі 13 бела-чырвона-белых сцягоў (фота)
Актывісты барысаўскай арганізацыі "Zмена" такім чынам выказалі сваю салідарнасць з Паўлам Вінаградавым.
Лідар моладзевага крыла грамадскай кампаніі "Гавары праўду!" Вінаградаўцяпер адбывае чарговы тэрмін на Акрэсціна. Сцягі вывесілі на мосце на праспекце Рэвалюцыі, паведамляе БелаПАН.
"Дыверсія" прайшла паспяхова, сярод актывістаў ніхто не затрыманы, інфармуюць у “Zмене”.