На Падляшшы адзначаюць 66-ю гадавіну трагічных падзей 1946 года

Сёння спаўняецца 66-ая гадавіна трагічных падзеяў, якія адбыліся на Падляшшы, калі аддзелам Рамуальда Райса "Бурага" былі знішчаны пяць беластоцкіх вёсак. Адмысловыя
ўрачыстасці па ўшанаванні памяці ахвяраў польскага ўзброенага падполля праходзяць сёння ў Бельску Падляшскім і Залешанах.



Сёння спаўняецца 66-ая гадавіна трагічных падзеяў, якія адбыліся на Падляшшы, калі аддзелам Рамуальда Райса "Бурага" былі знішчаны пяць беластоцкіх вёсак. Адмысловыя ўрачыстасці па ўшанаванні памяці ахвяраў польскага ўзброенага падполля праходзяць сёння ў Бельску Падляшскім і Залешанах.

Паніхідай у Пакроўскай царкве ў Бельску Падляшскім ушанавалі памяць трагічна загінуўшых, звыш 30 мясцовых жыхароў, закатаваных ля Пухалаў Старых, а таксама трагічна занінуўшых жыхароў вёсак Заляшаны, Зані, Шпакі. Каля трох дзясяткаў чалавек сабраліся таксама каля помніка ахвярам Рамуальда Райса "Бурага", які знаходзіцца на вайсковых могілках таксама ў Бельску Падляшскім. Нашчадкі тых, якія загінулі ў дні ад 29 студзеня па 3 лютага 1946 года, запалілі свечкі памяці і памаліліся ля помніка.

Затым адбылася прэзентацыя фільма Паўла Гжэся “След гісторыі. Традыцыйная паніхіда ля пакутнага крыжа пройдзе таксама ў Залешанах.

Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя, Бельск Падляшскі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: