На рэтрацягніку з Гродна ў Парэчча

На ўчастку  Гродна-Парэчча Беларуская чыгунка плануе стварыць гісторыка-турыстычны комплекс.

Разынкай музея чыгункі пад адкрытым небам павінны стаць рэтрацягнік.
Цягнік маркі “ЭР зараз дарабляюць у лакаматыўным дэпо Крычава. У чэрвені-пачатку ліпеня ён будзе афіцыйна ўведзены ў эксплуатацыю.
 
Маршрут Гродна-Парэчча абраны невыпадкова — тут у 1851–1862 гадах быў пабудаваны першы чыгуначны ўчастак у Беларусі.
 
Па словах намесніка міністра спорту і турызму Чэслава Шульгі, ідэя “падгледжана ў Сербіі, дзе рэтрацягнік курсуе па знакамітаму пасёлку Эміра Кустурыцы, які называецца Дрвенград. У Беларусі будзе створана нешта падобнае.
 
У складзе рэтрацягніка будуць вагоны першага, другога і трэцяга класаў, вагон-рэстаран, дзе абслугоўваць пасажыраў будуць афіцыянты ў форме 19 стагоддзя.
У самім паравозе арыгінальнай пакінуць кожную дэталь і першапачатковы чорны колер.
 
Цягнікі  маркі “ЭР выпускаліся з 1912 да 1957 году. Па колькасці  (каля 11 тысяч) і агульнай працягласці выпуску гэты паравоз лічыцца абсалютным рэкардсменам у свеце.
 
У будынку дэпо 19 стагоддзя ў Парэччы плануецца стварыць інтэрактыўны музей чыгуначнага комплексу.
Ён дазволіць наведвальнікам віртуальна ўдзельнічаць у падзеях мінулага, напрыклад, будаўніцтве чыгункі.
 
Будынкі побач з чыгуначным вакзалам аформяць у стылі 19-пачатку 20 стагоддзя.
На самім вакзале размесцяцца гасцінічныя нумары, музейныя экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі станцыі і падзеям паўстання 1863 года. У старым пакгаўзе будзе працаваць карчма.
Паводле “Твой стыль