На выбарах у Маскве Чынгізхан заняў другое месца
Пётр Вялікі стаў пераможцам пробных выбараў, якія прайшлі ў суботу ў Маскве, паведаміў РИА "Новости" прадстаўнік гарадской выбарчай камісіі.
У 10.00 у Маскве адкрыліся 12 выбарных участкаў, на якіх прайшла рэпетыцыя прызначаных на 4 сакавіка прэзідэнцкіх выбараў. Гараджане маглі галасаваць за Аляксандра Македонскага, Напалеона Банапарта,
Пятра Першага, Ўінстана Чэрчыля ці Чынгісхана. Выбары завяршыліся ў 11.30 раніцы, пасля чаго пачаўся падлік галасоў у прысутнасці назіральнікаў і з уключанымі вэб-камерамі.

"З вялікім адрывам перамог Пётр Першы", - сказаў суразмоўца агенцтва, адзначыўшы, што падрабязнасці будуць вядомыя не раней за панядзелак.
Паводле ягонных звестак, у прыватнасці, на выбарным участку нумар 75 у цэнтры сталіцы за Пятра свой голас аддалі 26 чалавек, за Чынгісхана - шэсць, за Аляксандра Македонскага - чацвёра чалавек, а
за Напалеона Банапарта і Чэрчыля - па два выбаршчыкі.
РИА "Новости"