Нацыянальны аэрапорт «Мінск» падаў у суд на Petitions.by з-за петыцыі!
Пра гэта праект "Зручны горад" паведаміў на сваёй старонцы ў фейсбуку.
![ed1796fafeba5629f253ee33b575acc6_e1556605619440.jpg ed1796fafeba5629f253ee33b575acc6_e1556605619440.jpg](/img/v1/images/ed1796fafeba5629f253ee33b575acc6_e1556605619440.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як піша "Зручны город", у дачыненні да некамерцыйнай установы «Кансультацыйны цэнтр імплементацыі інфармацыйных тэхналогій у грамадзянскай супольнасці «Сивик тек» (Petititons.by) была пададзена іскавая заява РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск». Прэтэнзіі аэрапорта тычацца петыцыі «Аб зняцці абмежавання на колькасць бясплатных заездаў у аэрапорт для легальных перавозчыкаў», якая, па меркаванні істца, змяшчае звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. Аэрапорт патрабуе выдаліць з сайта гэтую петыцыю, апублікаваць абвяржэнне інфармацыі, якая ў ёй утрымліваецца, і спыніць выдачу спасылак на інтэрнэт-рэсурсы, якія ўтрымліваюць звесткі, што не адпавядаюць рэчаіснасці, аператарамі пошукавых сістэм.
Варта адзначыць, што 8 жніўня аўтары петыцыі атрымалі на яе адказ з Міністэрства транспарта і камунікацый. Паводле яго, пляцоўкі для стаянкі таксі вызначаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, альбо аператарам таксі ў выпадку яго вызначэння вышэйазначанымі органамі. Пры ўнясенні змяненняў у адпаведныя заканадаўчыя і нарматыўныя прававыя акты ва ўстаноўленым парадку будуць разгледжаны ўсе наяўныя прапановы.
Прадстаўнікі "Зручнага горада" звяртаюць увагу, што хутчэй за ўсё, гэта першы ў гісторыі Беларусі прэцэдэнт падачы пазову ў дачыненні да афіцыйнага звароту ў дзяржорган.
Папярэдні разгляд справы мусіць прайсці 22 жніўня ў Эканамічным судзе Мінска.