Начальнік аддзела буйной кампаніі тыдзень псаваў транспарт сілавікоў у Мінску
55-гадовы начальнік аддзела буйной мінскай кампаніі вёў «партызанскую вайну» супраць спецтранспарту сілавікоў, паведамляе «Еўрарадыё».

Некалькі аўтамабіляў сілавікоў пацярпелі ад самаробных «яжоў» / Скрыншот з відэа МУС
Як паведамляе прэс-служба МУС, з сярэдзіны кастрычніка ён падчас прагулак з сабакам раскідваў дзясяткі самаробных металічных «яжоў» на ўездзе да адміністрацыйнага будынка (за раз — 20-40 штук). За тыдзень былі прабітыя колы ў некалькіх аўтамабілях.
Мужчыну затрымалі аператыўнікі ГУБАЗіКа — ён трапіў на камеры відэаназірання. Крымінальную справу распачалі за хуліганства. Раней мінчук прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд ўлётак.