Намесніку старшыні Федэрацыі воднага пола Беларусі прысудзілі 8 сутак
Суддзя Першамайскага суда Мінска Таццяна Ліннік а 17-й гадзіне зайшла ў кабінет намесніка старшыні суда разам з тым, хто складаў патакол на Макісма Цымбала, і выйшла з новым.
Максім Цымбал
У новым пратаколе былі зменены час і месца правапарушэння, якое, па меркаванні Ліннік і Дзенісевіча, здзейсніў Максім. Ні адно хадайніцтва адваката, не было задаволена. У выніку Максім Цымбал атрымаў 8 сутак адміністрацыйнага арышту.
Нагадаем, Учора ранкам па месцы прапіскі Максіма Цымбала, намесніка старшыні Федэрацыі воднага пола ў Беларусі, прыйшлі з ператрусам.
Падставай для ператрусу стала нібыта крымінальная справа за
аргінізацыю масавых мерапремстваў. Перетрус цягнуўся некалькі гадзін.
Невядома, што шукалі не толькі ў кватэры, але і ў машыне Максіма...
Аднак так нічога і не знайшлі.
Пасля гэтага
Максіму Цымбалу прапанавалі праехаць у Першамайскае РУУС, каб выпісаць
даведку пра тое, што ён не быў на працы па важкіх прычынах. Бо з-за
ператрусу Максім не змог паехаць на працу. Разам з Максімам паехаў і
адвакат Іван Куляшоў.
Аднак у Першамайскім РУУС
Максіму адразу прапанавалі "прызнацца ва ўсім" — і тады яго, маўляў,
адпусцяць дахаты. За гэты часна Цымбала склалі пратакол за нібыта ўдзел ў
масавым мерапрыемстве 27 верасня. Пратакол быў складзены на падставе
рапарта нейкага інпектара ДАІ, які напісаў, што а 19-й гадзіне Максім
перашкаджаў руху транспарта. У выніку Максім атрымаў стандартнае ўжо
абвінавачванне па арт. 23.34.
Самае цікавае, што а 18.30 Максім разам з
жонкай быў у гасцях у брата. І гэтаму ёсць шмат сведкаў. Больш за тое,
адвакат Максіма прапанаваў запрасіць дадзеныя білінга сотавага
аператара. Але гэта, відаць, не ўваходзіла ў планы супрацоўнікаў РУУС.
Максіма адправілі на Акрэсціна.
Суд
пачаўся пасля 14.00. Разгладала справу суддзя Першамайскага раённага
суда Мінска Таццяна Ліннік. Падтрымаць Максіма прыйшлі сябры і калегі.
Прыйшлі і сведкі як з боку Цымбала, так і з боку міліцыі. Здавалася б
усё, як заўсёды. Аднак нешта пайшло не так.
Сведка
Куляшоў Аляксандр Юр'евіч, як ён пардставіўся — участковы інспектар
міліцыі — ці то переблытаў працэсы ці яшчэ што, але сказаў, што Максім
Цымбал быў затрыманы яшчэ у нядзелю, 27 верасня, і знаходзіўся ў РУУС.
А тым часам, у панядзелак Максім Цымбал быў на
працы, сведчаннем чаму ёсць дадзеныя элетроннай фіксацыі, як дарэчы і ў
іншыя дні. А ўчора ён нават сустрэў тых, хто парводзіў у яго ператрус.
На пытанне, як такое магло быць? Сведка адказаў: "Я не ведаю, куды ён
дзеўся з РУУС". Паказальна, што спадар Куляшоў вельмі хутка сышоў, калі заўважыў, што яго хочуць сфатаграфаваць.
У судзе аб'явілі перапынакк да 17.00. Пасля гэтага, усё стала на свае месцы, партакол, як водзіцца змянілі, праўда нават без адпраўкі справы на дапрацоўку. А Максіму Цымбалу далі 8 сутак.