Напярэдадні візіту Пуціна ў Магілёве з’явіліся ўлёткі «Валодзя, едзь дамоў». Фотафакт
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін плануе наведаць Магілёў 11 і 12 кастрычніка ў межах беларуска-расейскага Форуму рэгіёнаў, паведамляе Белсат.

Напярэдадні прыезду прэзідэнта Расеі ў Магілёў, у абласным цэнтры зʼявіліся ўлёткі з карыкатурным выявай расейскага лідара. На ўлётка напісана: «Валодзя, едзь дамоў! Магілёў супраць расейскага імперыялізму».
Фотаздымак адной з такіх улётак быў апублікаваны ў магілёўскім сегменце сацыяльных сетак, паведамляе mogilev.online.