Нарвежскі кіраўнік сэрвіс-брыгады пакідае зборную Беларусі па біятлоне з-за дрэнных умоў працы
Нарвежскі кіраўнік сэрвіс-брыгады зборнай Беларусі па біятлоне Івар Міхал Улеклейв распавёў, што мае намер пакінуць каманду пасля заканчэння тэрміну гадавога кантракта ў маі 2015 года і пачаць працаваць у зборнай Нарвегіі.
Прычынай гэтага сталі дрэнныя ўмовы працы. Спецыяліст вымушаны займацца падрыхтоўкай лыжаў у маленькім памяшканні з дрэннай вентыляцыяй. Просьбы палепшыць умовы працы не сустрэлі разумення з боку кіраўніцтва беларускай каманды.
«Я разлічваю, што завяршу працу ў маі. Баюся за сваё здароўе. Колькасць фтору ў маёй крыві надзвычай высокая. Значэнні былі вышэй нармальных ўжо некалькі гадоў таму, і я думаю, што сітуацыя яшчэ горш зараз, пасля працы на працягу двух гадоў у дрэнных умовах. Мяне спыталі, ці зацікаўлены я ў супрацоўніцтве са зборнай Нарвегіі, і я, вядома ж, адказаў станоўча. Я ж нарвежац, было б выдатна папрацаваць для сваёй краіны», — цытуе Улеклейва NRK.
Івар Міхал Улеклейв узначальваў беларускую сэрвіс-брыгаду на працягу двух мінулых сезонаў, у тым ліку і на Алімпіядзе-2014 у Сочы, дзе тры золата заваявала Дар’я Домрачава і бронзавым прызёрам стала Надзея Скардзіна. Пасля Алімпіяды нарвежац хацеў завяршыць супрацоўніцтва, але па просьбе Домрачавай Беларуская федэрацыя біятлона здолела пераканаць Улеклейва застацца яшчэ на год.