Наста Дашкевіч напісала зварот у Генпракуратуру па ўмовах утрымання «палітычных» у ІЧУ Мінскага раёна

Яна адзначыла, што скарга напісаная ёю паводле інфармацыі, якую агучыў яе муж Дзмітрый Дашкевіч на судзе. «Я бачу, што многія блізкія маіх фрэндаў праходзяць праз падобныя катаванні, не маўчыце, пішыце пра гэта, скардзьцеся і дакументуйце», — заклікала яна ў Facebook.

nasta190512_yfjry.jpg


У звароце яна паведаміла, што 26.04.2021 у судзе Мінскага раёна прайшоў суд над Дзьмітрыем Вячаслававічам Дашкевічам. «Падчас судовага пасяджэння ён распавёў, што ў ІЧУ Мінскага раёна створаны асобныя ўмовы для адміністрацыйна арыштаваных па артыкуле 24.23 КаАП РБ: адсутнічае пасцельная бялізна, забралі матрацы, яны вымушаныя спаць на падлозе, уначы а 23-яй і 2-гой гадзіне прыходзіць праверка», — зазначыла яна.

«У камерах для асужаных па артыкуле 24.23 КаАП РБ вісяць свае правілы распарадку і інструкцыі, якія адрозніваюцца ад правілаў іншых вязняў. Паводле слоў майго мужа, у адміністрацыйна асуджаных па іншых артыкулах КаАП РБ умовы адбывання пакарання адрозніваюцца ў лепшы бок», — напісана ў дакуменце.

У сувязі з гэтым Анастасія Дашкевіч просіць Генпракуратуру:

1. Правесці тэрміновую праверку ўмоў прабывання адміністрацыйна арыштаваных па артыкуле 24.23 КаАП РБ у ІВС Мінскага раёна па адрасе вул. Скарыны, 20 на адпаведнасць «Правілам унутранага распарадку» і Працэсуальна-выканаўчаму кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

2. Правесці пракурорскую праверку на прадмет наяўнасці ў дзеяннях супрацоўнікаў дадзенага ІВС прыкмет крымінальнага злачынства — распальвання сацыяльнай варожасці і перавышэння службовых паўнамоцтваў.

3. Прагледзець камеры відэаназірання на прадмет умоў і колькасці людзей у камерах, якія знаходзіліся разам з яе мужам, Дашкевічам Дзмітрыем Вячаславічам, у перыяд з 23 па 26 красавіка, пра які ён агучваў у судзе. Калі камеры відэаназірання пацвердзяць словы яе мужа у частцы парушэнняў умоў утрымання, перанаселенасці камеры, начных праверак і г. д.

Таксама яна просіць прыняць меры для пакарання вінаватых.