Насту Лойку працягваюць трымаць у няволі
Праваабаронца Наста Лойка не выйшла на волю пасля чарговых 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Інфармацыі аб яе месцазнаходжанні няма, паведамляе Human Constanta.
![loika_20210823_008_vasjukovicz_logo_1.jpg loika_20210823_008_vasjukovicz_logo_1.jpg](/img/v1/images/loika_20210823_008_vasjukovicz_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Наста Лойка была затрымана 28
кастрычніка і пазней тройчы асуджана да адміністрацыйнага арышту. Агулам яна правяла за кратамі ўжо 45 дзён. На адным з
судоў праваабаронца распавядала пра катаванні: супрацоўнік ГУБАЗіКа ударыў яе
электрашокерам, а адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў
без вопраткі на восем гадзін.
У нядаўнім інтэрв'ю «НЧ», незадоўга да затрымання, Наста Лойка распавяла пра непазбежнасць рэпрэсій, сваё нежаданне з'язджаць за мяжу і асабістую місію па абароне правоў чалавека.
![Наста Лойка распавяла, чаму прыйшла ў праваабарону, вайну, рэпрэсіі і як можна змяніць грамадства Праваабаронца Наста Лойка: Праўда на нашым баку, а не на іх](/img/v1/images/20210823_002_aljaksandr_vasjukovicz.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)