Галоўная рэдактарка «Новага Часу» Аксана Колб трапіла ў шорт-ліст праваабарончай прэміі
Прэміяй праваабарончай супольнасці Беларусі ўзнагароджваюцца праваабаронцы, журналісты і праваабарончыя ініцыятывы, якія абараняюць і прасоўваюць правы чалавека.
Апублікаваны шорт-ліст Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі. У ім тры намінацыі, кожнай з якіх мае трах прэтэндэнтаў на ўзнагароду. У намінацыі «Журналіст года-2022» адзначана наша галоўная рэдактарка Аксана Колб, якая дзеліць намінацыю разам з галоўнай рэдактаркай TUT.BY палітзняволенай Марынай Золатавай і аўтарам кнігі «Плошча Перамен» Яўгенам Атцецкім.
Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца онлайн 20 снежня 2022 года, пачатак а 15-й гадзіне.
Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе. Першымі лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакатка Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко. За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае праваабаронцу года, журналіста года, адваката года (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 г. — праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года — за ўнёсак у абарону і прасоўванне правоў чалавека.
Аксана Колб — беларуская журналістка, галоўная рэдактарка «Новага Часу», у якім яна працуе ўжо 15 гадоў. У красавіку гэтага года Аксану затрымалі за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх». Праваабаронцы прызналі Колб палітзняволенай. Некалькі месяцаў яна правяла ў СІЗА на Валадарскага, а 15 чэрвеня ёй прысудзілі 2,5 гады «хіміі». Пасля пагрозы новых крымінальных спраў Аксана Колб з'ехала з краіны.