Натарыусы Беларусі бясплатна пракансультуюць 8 траўня
Натарыусы Беларусі 8 траўня бясплатна пракансультуюць грамадзян усіх катэгорый па пытаннях, звязаных з правядзеннем натарыяльных дзеянняў, паведаміў памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты Артур Стрэх.

"Акцыя па бясплатным кансультаванні прысвечана 73-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне", паведамляе БЕЛТА.
У ёй прымуць удзел усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро краіны. На працягу працоўнага дня ўсе жадаючыя могуць звярнуцца па кансультацыю да натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.
Пракансультуюць у тым ліку па афармленні спадчынных правоў, складанні завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэнню нерухомасці і здзяйсненню выканаўчых надпісаў.