Навумчык: Для сябе я вызначыў, што Беларусь ужо не пабачу ніколі

Становішча ў Беларусі можа быць кепскім і значна больш, чым дзесяць гадоў, — выказвае песімістычнае меркаванне палітык і журналіст Сяргей Навумчык.

_mur___njavolja___vyjsce___vyhad___fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg

— Калі памятаеце, увосень 2020 я пісаў, што не падзяляю аптымістычны прагноз кшталту “Лукашэнку засталося год-паўтара”. Сёння я раіў бы тым, хто зехаў і плануе жыццё ў эміграцыі (албо хоча зехаць), — разлічваць, пры аптымістычным рэальным варыянце, на 8–10 гадоў, — піша экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Сяргей Навумчык.

— З гэтых лічбаў раю сыходзіць, калі вы ўладкоўваецеся на працу ці хочаце змяніць прафесію, калі выбіраеце школу для дзяцей, калі вырашаеце лёс нерухомасці, што засталася на радзіме.

Магу толькі сказаць, што гэта невялікі тэрмін: у маім выпадку — менш чым палова ўласнай эміграцыі і толькі траціна часу, які быў пакладзены на супрацьстаянне рэжыму, калі адлічваць ад 1994 году. Яшчэ адна асаблівасць: час ад 40 да 60 пралятае як адзін дзень. З 20 да 40 жыццё ішло значна павольней, хаця ў маім выпадку яно было вельмі насычаным: так, палітычную парламенцкую кар’еру я скончыў у 34 гады. Не ведаю, чым патлумачыць такую розніцу.

Але становішча ў Беларусі можа быць кепскім і значна больш, чым дзесяць гадоў. Для сябе я вызначыў, што Беларусь я ўжо не пабачу ніколі. З гэтага і сыходжу. (Калісьці Пазьняк папракаў мяне, што я пераняў у Быкава ягоны бязмерны песімізм — гэта праўда, і ў гэтым сэнсе прыклад вялікага чалавека выкарыстоўваю як самаапраўданне).

Канешне, кажу пра развіцьцё сітуацыі без “цудаў”, але ў маім ўзросце ў цуды не надта верыцца. Яшчэ менш хочацца абнадзейваць — і сябе, і іншых. Прабачце.

Народная Воля