Назіральнік ад БХД не змог патрапіць на ўчастак у Бараўлянах (фота)

Назіральнік кампаніі "Права выбара" Юрый Ляшэнка ад БХД не змог назіраць за выбарамі на 15 участку ў пасёлку Лясным Менскага раёна, бо ўваход на ўчастак не прадугледжваў варыянтаў для інвалідаў-калясачнікаў.



Як не змог ён і прыпаркавацца. Паркоўка каля будынкаў участка і сельсавета (месцяцца побач) не прадугледжвае паркоўку для інвалідаў, паведаміў каардынатар БХД па Менскай вобласці Павал Пракаповіч.

Пры тым, што толькі тыдзень таму скончыўся вялікі рамонт у пасёлку Лясным перад прыездам Лукашэнкі.

"Адчуваю сябе чужым на гэтым свяце жыцця", — адзначыў Юрый Ляшэнка.

Паводле: БХД