Названы пераможцы конкурса «Вольнае слова-2019»

У офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў 12 верасня ўганаравалі пераможцаў конкурсу «Вольнае слова». Сярод іх – Дзяніс Івашын з артыкулам «Знаёмцеся: гэта яны забудоўваюць Курапаты», апублікаваным у «Новым Часе».

Дзяніс Івашын

Дзяніс Івашын


Журналіст "Новага Часу" з Гародні Дзяніс Івашын, які таксама супрацоўнічае з міжнародным праектам “InformNapalm”, атрымаў трэцяе месца ў намінацыі “Журналісцкае расследаванне” за артыкул “Знаёмцеся: гэта яны забудоўваюць Курапаты”.

69853519_376625356599548_5233367772720791552_n_logo.jpg


Нагадаем, што рэакцыяй на артыкул стала позва ў суд на “Новы час” і асабіста Дзяніса Івашына ад Аркадзя Ізраілевіча ў жніўні-верасні 2018 года. Суд бізнесмен прайграў. У снежні 2018 год у суд звярнуўся іншы фігурант расследавання, Леанід Зайдэс. У частцы пазову, якая датычыцца расследавання Дзяніса Івашына, ён таксама прайграў.

Дзяніс Марціновіч

Дзяніс Марціновіч

Іншыя пераможцы конкурсу “Вольнае слова-2019”:
Інфармацыйныя жанры:Першае месцаДзяніс Марціновіч, TUT.BY, «Кто и когда расстреливал людей в Куропатах. 10 вопросов и ответов по материалам следствия»
Другое месцаВіталь Цыганкоў, "Радыё Свабода". "Адам Міхнік: «Менск — гэта горад не для дыктатуры, а для дэмакратыі і свабодных людзей»
Трэцяе месцаНаста Рэзнікава, Ірына Арахоўская, "Белсат", "Альманы. Балоты пад пагрозаю. Спецпраект"

Ганна Кручкова, "Имена", "Сделайте так, чтобы смерть моего сына не была бессмысленной. Как матери погибших солдат борются с дедовщиной в армии"

Юрась Карманаў і Аляксандр Класкоўскі

Юрась Карманаў і Аляксандр Класкоўскі


Аналітычныя жанрыПершае месцаАляксандр Класкоўскі, Naviny.by, "Ход Бабичем. Дожал ли Путин Лукашенко?" 
Журы прыняло рашэнне не прысуджаць другое і трэцяе месца ў гэтай намінацыі. Сёлета на конкурс была прадстаўлена недастатковая колькасць тэкстаў, якія б адпавядалі стандартам аналітыкі. 

Кацярына Кісялёва

Кацярына Кісялёва

Мастацка-публіцыстычныя жанрыПершае месцаСвятлана Курс, "Наша Гісторыя", "Нельга забыць: мы з вогненнай вёскі"
Другое месцаКацярына Кісялёва, "Имена", "Невыносимо слышать, как твой ребенок воет". Как Елена боролась за смерть сына без боли" 
Трэцяе месцаЛарыса Малахава, "Имена", "Малышка со стальным стержнем. Как Кира добилась лечения для себя и всех хрустальных детей в Беларуси"

Юрась Карманаў і Арцём Гарбацэвіч

Юрась Карманаў і Арцём Гарбацэвіч

Журналісцкае расследаваннеПершае месцаАрцём Гарбацэвіч, "Наша Ніва", "Сетка: як Расія стварае ў Беларусі рэгіянальныя сайты на базе аўтараў з "Румола" і НОДа" 
Другое месца
Станіслаў Івашкевіч, "Белсат", "Як энергетыкі распільваюць грошы на ачыстку кацельных" 
Трэцяе месцаДзяніс Івашын, "Новы Час", "Знаёмцеся: гэта яны забудоўваюць Курапаты"
 

Кацярына Бубен

Кацярына Бубен

Дэбют
Першае месцаУладзімір Крыўчэня, Natatnik.by, "Церковь не ждёт?"Как человеку в инвалидном кресле попасть в храм"
Другое месцаКацярына Бубен, Intex-press, "Из-за 30 рублей с милицией приехали?» Intex-press съездила в рейд с судебным исполнителем"
Трэцяе месцаТаццяна Касьян, "Рэгіянальная газета", "Как волонтёр из Чисти спасает бродячих животных"
Журы конкурсу "Вольнае слова" ўзнагародзіла:
Ганаровым дыпломам за выбітную журналісцкую працу ў пошуку і прасоўванні беларускай нацыянальнай ідэі журналіста "Еўрапейскага радыё для Беларусі" Змітра Лукашука — цыкл відэапраграмы "Ідэя Х".
Ганаровым дыпломам за выбітную працу журналіста-даследчыка Анастасію Зелянкову — інтэрнэт-газета "Салідарнасць".

Іосіф Сярэдзіч

Іосіф Сярэдзіч


На пачатку цырымоніі спецыяльным дыпломам за шматгадовае служэнне вольнаму слову быў уганараваны рэдактар "Народнай волі" Іосіф Сярэдзіч.


Фота Алены Ляшкевіч