Не прайшла і палова дня. Сайт каманды TUT.BY заблакаваны Міністэрствам інфармацыі
Сайт Zerkalo.io, які запусціла з-за мяжы частка каманды TUT.BY, заблакаваны Міністэрствам інфармацыі.
Пры спробе зайсці з Беларусі на сайт Zerkalo.io выскоквае паведамленне: «Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі”».
Якія палажэнні «Закона аб СМІ» за палову дня мог парушыць новы рэсурс, не ўдакладняецца.
Аднак ён дасяжны праз VPN, якім ужо навучыліся карыстацца, бадай, усе беларусы.