«Неадэкватны чалавек пачаў вайну». Як судзілі мінчука, затрыманага 27 лютага

Вынік — 15 сутак.

_5258159578539997380_121.jpg

«Не хачу, каб мой родны чалавек пайшоў паміраць з-за таго, што неадэкватны чалавек пачаў вайну», — сказаў у судзе мінчук, якога ў выніку арыштавалі на 15 сутак, распавядаюць праваабаронцы.

34-гадовага Міхаіла Варанкевіча затрымалі 27 лютага на антываенным мітынгу. Згодна з пратаколам паводле арт. 24.23 КаАП, Міхаіл прыняў удзел у масавым мерапрыемстве і выкрыкваў лозунг «Нет войне».

Суду мужчына растлымачыў, што яго пляменнік служыць у воўску і дадаў: «Не хачу, каб мой родны чалавек пайшоў паміраць з-за таго, што неадэкватны чалавек пачаў вайну». На пытанне суддзі Анастасіі Кулік пра яго дачыненне да здзейсненага, ён адказаў: «Лічу, што зрабіў правільна!».