Заходнія музыкі адмяняюць канцэрты ў Расіі
Прычыны занадта вядомыя, каб іх называць.
![photo_1540039155733_5bb30b53aa14.jpeg photo_1540039155733_5bb30b53aa14.jpeg](/img/v1/images/photo_1540039155733_5bb30b53aa14.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Заходнія гурты і выканаўцы пачалі адмяняць канцэрты ў Расіі з-за
падзей ва Украіне.
«Мы адмяняем нашы канцэрты ў Расіі, запланаваныя на гэтае лета. Адзіная прычына — уварванне расійскай дзяржавы на Украіну. ...Мы не хочам вайны», — заявіў гурт Franz Ferdinand.
«У святле нядаўніх падзей мы з сумам аб'яўляем аб адмене нашых канцэртаў у Расіі і Украіне да далейшага паведамлення. Нашы думкі — з Украінай і ўсімі, хто пакутуе ад гэтай непатрэбнай вайны», — паведамляе гурт Imagine Dragons.
Ігі Поп адмовіўся выступаць на фестывалі Park Live, які павінен прайсці ў Маскве ў ліпені, паведамляюць арганізатары. Ад удзелу таксама адмовіўся калектыў The Killers.
Канцэрты ў Расіі адмяніў таксама гурт Green Day.
Паводле reform.by.