Неверагодна! Грошы на адваката Мікіту Ігнацюку сабралі літаральна за пару гадзін!
Жыхар Століна Аляксандр Ігнацюк абвясціў, што прадае дом у вёсцы Ястрабель, каб сабраць грошы на аплату паслуг адваката для свайго сына, Мікіты Ігнацюка. І літаральна праз пару гадзін грошы былі сабраныя. Дом можна не прадаваць!

Як паведамляе Наша Ніва, 20 000 рублёў на аплату паслуг адваката Мікіту Ігнацюку, які сфатаграфаваўся з гідрантам ад вадамёта і стаў падазраваным па справе за «беспарадкі», беларусы сабралі літаральна за пару гадзін.
