Невядомыя «замініравалі» суд у Мазыры

15 траўня невядомыя асобы паведамілі, што ў Мазыры замініраваны будынак раённага суда, піша праваабарончы сайт "Вясна".

Ачапленне вакол Мазырскага суда / spring96.org

Ачапленне вакол Мазырскага суда / spring96.org

Усіх прысутных эвакуявалі з будынка, а тэраторыю ачапілі міліцыянты. Па іх словах, праверка будынка зойме каля дзвюх гадзінаў.
А 10-й гадзіне ў гэтым судзе мусіў пачацца працэс па справе калінкавіцкага блогера Віталя Манько. Яго вінавацяць у пабудове фінансавай піраміды "Элеўрус".
Паводле euroradio.fm