Незалежныя журналісты ў Магілёве стараюцца працягнуць увагу да палітычных зняволеных
Беларускія і міжнародныя праваабаронцы налічваюць у нашай краіне 15 палітычных зняволеных. Траціна з іх утрымліваецца за кратамі ў Магілёўскім рэгіёне.
Беларускія і міжнародныя праваабаронцы налічваюць у нашай краіне 15 палітычных зняволеных. Траціна з іх утрымліваецца за кратамі ў Магілёўскім рэгіёне.
Таму незалежныя журналісты, якія гуртуюцца вакол сайта і папяровага выпуску выдання “Наш Магілёў, вырашылі надаць пытанням утрымання палітзняволеных большую ўвагу. З гэтай нагоды на сайце ад сёння з’явілася рубрыка “Навіны з жыцця палітвязняў. З яе дапамогай інтэрнэт-выданне будзе пашыраць інфармацыю пра беларускіх палітычных зняволеных. Журналісты маюць намер зрабіць яе як мінімум штотыднёвай.
“Мы вырашылі сабраць усю інфармацыю пра палітвязняў у адну рубрыку, каб магілёўцы ведалі, што адбываецца з тымі людзьмі, якія церпяць за палітыку, — гаворыць рэдактар сайта, сябра БАЖ Вітольд Няўрыда. — Мы хочам, каб нашы наведнікі маглі ў любы момант дазнавацца пра самае новае, што адбываецца ў жыцці палітзняволеных і вакол іх у краіне і свеце. Мы будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра гэта і зводзіць яе ў адну рубрыку. Мэта адна — мы хочам праз інфармацыю, якая павінна гуртаваць людзей і непакоіць іх, спрыяць найхутчэйшаму вызваленню палітычных зняволеных, многія з якіх з'яўляюцца нашымі калегамі.
У магілёўскіх турмах цяпер адбываюць пакаранне Алесь Бяляцкі, Мікалай Статкевіч, Зміцер Бандарэнка, Яўген Васьковіч і Мікалай Дзядок.
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"