Нічога не скончылася! Мігранты з Беларусі масава штурмуюць межы ЕС

Калі хтосьці кінуў сачыць за тым, як трывае мігранцкі крызіс на нашых межах, то дарма. Пра гэта піша сацыёлаг, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Генадзь Коршунаў у сваім тэлеграм-канале «Што думаюць беларусы».

photo_2022_11_09_13_25_39.jpg

Нічога там не скончылася. Ні летам, калі яшчэ падавалася, што тыднёвыя хвалі мігранцкіх атак на межы пакрысе сціхаюць; ні ў верасні, калі польскія журналісты са спасылкай на саміх мігрантаў казалі, што каля польскай мяжы знаходзіцца каля 800 мігрантаў; ні тым больш зараз, калі пайшла інфармацыя, што на вуліцах беларускіх гарадоў замежных людзей з усходу паболела.

Ну і статыстыка атак на мяжу відавочна сцвярджае, што там той яшчэ варушняк. Прыкладам, на беларуска-польскай мяжы ўвесь кастрычнік абнаўляліся максімумы колькасці спыненняў незаконных спробаў перасячэння мяжы за адзін дзень: 1-га – 120, 5-га – 122, 27-га – 130, 31-га – 148. А 5 лістапада здарыўся чарговы рэкорд – 154 спробы.

photo_2022_11_09_13_25_39__2_.jpg


У верасні нешта падобнае адбывалася на беларуска-літоўскай мяжы. Так, НЧ пісаў пра чарговыя міграцыйныя рэкорды. Пра іх казалі літоўскія памежнікі і прыводзілі такія лічбы: 5 кастрычніка яны спынілі на мяжы з Беларуссю 122 чалавекі, якія спрабавалі нелегальна трапіць да іх у краіну. Гэта тады была самая вялікая колькасць мігрантаў з 20 верасня, калі на мяжы за суткі злавілі і развярнулі 135 чалавек. Больш было толькі год таму, у лістападзе 2021 года, калі спанілі 144 чалавекі.