Невядомыя вандалы апаганілі крыж ахвярам палітычных рэпрэсій у Баранавічах

Побач з металічным крыжам у памяць ахвяраў сталінізму спалілі вянок. Гэты выпадак вандалізму не першы, кажа баранавіцкі грамадскі актывіст Віктар Сырыца.



kryz_08_12_2009_263x200.jpg

—  Мы ж заўсёды на Дзяды, на Радаўніцу палілі там знічы, кветкі садзілі, прыбіралі ад смецця. Псаваць — яны псавалі заўсёды, і зрывалі вянкі, і кветкі зрывалі, асабліва вянкі ці букеты з бел-чырвона-белымі стужкамі, але каб паліць вянкі — то такога яшчэ ніколі не было.

Віктар Сырыца мае намер падаць заяву ў міліцыю на факт апаганьвання помніка. Крыж у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Баранавічах быў усталяваны ў 1992 годзе.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя