Чарговая ініцыятыва ДАІ: штраф за язду на заднім коле
За язду на заднім коле матацыкла могуць увесці адміністрацыйную адказнасць.

Фота з сайтаextremal.mirtesen.ru
За язду на заднім коле матацыкла могуць увесці адміністрацыйную адказнасць. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Зыранаў падчас размовы з байкерамі на III Міжнароднай спецыялізаванай выставе "Мотавелаэкспа", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Намі ўжо зроблена прапанова, каб язда на заднім коле стала адміністрацыйным правапарушэннем", — сказаў Андрэй Зыранаў.
Прадстаўнік ДАІ падкрэсліў, што такая язда зусім не бяспечная, асабліва ў транспартным патоку. "Дарогі ў нас розныя, ды і пакрыццё на іх рознае, таму лепш не рызыкаваць", — адзначыў ён.
Паводле www.belta.by