Новы кіраўнік забараніў пікет

Юры Панфілаў, нядаўна прызначаны на пасаду старшыні Чыгуначнай раённай адміністрацыі Віцебску, забараніў праводзіць пікет да ўгодкаў Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека 10 снежня.

Заяўку на пікет падавала Алена Фаміна, давераная асоба Дзмітрыя Уса на мінулых прэзідэнцкіх выбарах. Падчас пікету яна меркавала запісаць ахвотных у ініцыятыўную групу прыхільнікаў прапановы спадара Уса, каб унесці змены ў выбарчае заканадаўства.

fb3ea77a2b3f8e7cb0e4e6699568d43d.jpg

                                                                                                       Алена Фаміна
Меркавалася, што пікетоўцаў будзе ўсяго двое. Але кіраўнік адміністрацыі адмовіў на той падставе, што ініцыятарка не падала дамовы з міліцыяй — наконт аховы ўдзельнікаў, з хуткай дапамогай — каб каля пікету дзяжурыла машына, і са службай ЖКГ — каб пасля мерапрыемства зрабілі “генеральную ўборку.
Паводле ПЦ “Вясна