Новыя фальшыўкі на Жукаўца
На чарговым слуханні ў Беластоцкім раённым судзе былі выяўленыя новыя сфальсіфікаваныя дакументы ў справе беларускага палітычнага эмігранта ў Польшчы Андрэя Жукаўца. Дакументы з Беларусі прывёз пракурор беластоцкай пракуратуры Андрэй Сліўскі. Аб гэтым прэс-службе Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў паведаміў Андрэй Жукавец.
На чарговым слуханні ў Беластоцкім раённым судзе былі выяўленыя новыя сфальсіфікаваныя дакументы ў справе беларускага палітычнага эмігранта ў Польшчы Андрэя Жукаўца.
Дакументы з Беларусі прывёз пракурор беластоцкай пракуратуры Андрэй Сліўскі. Аб гэтым прэс-службе Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў паведаміў Андрэй Жукавец.
Адзначым, што падчас следства раней ужо выяўляліся сфальсіфікаваныя дакументы. Польскія перакладчыкі дакументаў з Беларусі зрабілі каля 600 "памылак". Па гэтай справе была ўзбуджана крымінальная справа, якая яшчэ не закрытая да сённяшняга дня.
Нагадаем, што міжнародны Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў выступаў са спецыяльнай заявай па справе Жукаўца, у якой запатрабаваў ад польскіх уладаў спыніць справу супраць беларускага патрыёта.
Прадпрымальнік і былы маладафронтавец Андрэй Жукавец у Беларусі матэрыяльна падтрымліваў "Малады фронт" і праваабаронцаў. У 1999 годзе Жукавец з'ехаў з Беларусі і папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. У Беларусі на той час супраць Жукаўца была ўзбуджана крымінальная справа.
Беларускі бок дамагаецца выдачы Жукаўца. У Польшчы суд над палітуцекачом цягнецца амаль 12 гадоў.
Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў