Новы антырэкорд: у Беларусі зафіксавалі 1998 новых выпадкаў COVID-19 за суткі
У Беларусі за мінулыя суткі зарэгістраваныя 1998 пацыентаў з каронавірусам, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
![square_1280_webp_0d1222fa7aea5b8ee8bcfed71428b7df.webp square_1280_webp_0d1222fa7aea5b8ee8bcfed71428b7df.webp](/img/v1/images/square_1280_webp_0d1222fa7aea5b8ee8bcfed71428b7df.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэта рэкордная колькасць захварэлых за суткі. Папярэдні антырэкорд быў зафіксаваны 24 верасня і склаў 1994 новых выпадкі. З пачатку пандэміі выяўлена 542 077 выпадкаў захворвання.
З учорашняга дня выпісаныя 1 338 пацыентаў. Ачунялі 521 362
чалавекі з дыягнаставаным раней COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў краіне памерлі
4174 пацыенты з каронавірусам. За суткі памерлі 15 чалавек.
Усяго праведзена 8 574 094 тэсты, з іх з учорашняга дня выканана 35 647 даследаванняў.