«Новы Час» запрашае маладых журналістаў на майстар-клас

Для журналістаў-пачаткоўцаў былы рэпарцёр кампаніі БелаПАН, а зараз намеснік галоўнага рэдактара газеты «Новы час» Сяргей Пульша правядзе адмысловы майстар-клас.

novychas0801_logo.jpg


Падчас майстар-класу вы даведаецеся:

  • Як пісаць пра ўсё хутка і змястоўна.
  • Асноўныя жанры і прыёмы аператыўнай журналістыкі.
  • Пра што варта ведаць і не варта забывацца пры напісанні навінаў, рэпартажаў і артыкулаў для сайта і газеты.
  • Падабенства і адрозненне навінаў для папяровай і інтэрнэт-версіі.
  • Крыніцы інфармацыі: як скарыстаць іх і не даць скарыстаць сябе.
  • Тэорыя і практыка працуючых журналістаў.

Майстар-клас адбудзецца ў пятніцу, 24 лютага, з 15:00 да 17:00 у рэдакцыі газеты «Новы Час» па адрасе: Мінск, вул. Мележа 1, офіс 1234.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Калі ласка, пацвердзіце свой удзел па пошце novychas@gmail.com ці па тэлефоне +375 29 6255751.

Майстар-клас ладзіцца ў рамках Конкурсу маладых журналістаў імя Аляксея Караля.