Новыя правілы: як цяпер будуць штрафаваць «зайцоў»

З 31 студзеня пакаранне за безбілетны праезд можа быць розным — ад 12,25 да 24,5 рубля штрафу. «Мінсктранс» распавёў пра новыя правілы.

15846_1.jpg

Калі злоўлены «заяц» прызнае сваю віну і пагодзіцца заплаціць штраф, пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні не будзе складацца, паведамляе сайт «Мінсктрансу».
Кантралёры вынесуць пастанову аб накладанні адміністрацыйнага спагнання і аштрафуюць на мінімальную суму. Безбілетнік зможа заплаціць на месцы ці пазней на працягу месяца.
Калі ж «заяц» не заплаціць своечасова, памер штрафу павялічыцца на дзве базавыя велічыні: да 12,25 рубля дададуць яшчэ 49 рублёў (усяго выйдзе больш за 60 рублёў).
Калі злоўлены «заяц» віны не прызнае і адмовіцца плаціць штраф, у дачыненні да яго складуць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Штраф ад 0,5 да 1 базавай велічыні (ад 12,25 да 24,5 рубля) трэба будзе заплаціць на працягу месяца.
Паводле gazetaby.com