Зайцы-пачаткоўцы будуць плаціць штраф 12 руб. 25 капеек, вопытныя — 24,5 рубля

З 31 студзеня ў сталічным грамадскім транспарце павысіцца штраф за безбілетны праезд.

15846_1.jpg

Паводле новых зменаў закона, ён будзе вар'іравацца ад 0,5 да адной базавай велічыні. Гэта значыць, калі цяпер за безбілетны праезд гараджане плацяць 12 руб. 25 кап, неўзабаве ён павялічыцца ўдвая -—24,5 рубля.
Аднак у «Мінсктрансе» ўдакладняюць, што такія змены закрануць не ўсіх.
— Кожны выпадак будзе разглядацца індывідуальна. І калі ёсць змякчальныя абставіны, гэта значыць чалавек банальна забыўся прабіць талончык, ён прызнае сваю віну, штраф для яго будзе 0,5 базавай, — тлумачаць на прадпрыемстве. — А вось у выпадку, калі чалавек не ў першы раз трапляецца на неаплаце праезду ці едзе па падробленых дакументах, спрабуе схавацца, уцячы, уступае ў канфлікт з кантралёрамі, тады ён заплаціць штраф у памеры адной базавай велічыні.
Нагадаем, калі кантралёры затрымалі безбілетніка, той згодны плаціць штраф і пры ім ёсць дакументы, якія ўстанаўліваюць асобу, пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні не складаецца. Калі ж парушальнік адмаўляецца плаціць, то рэвізор складае пратакол і выклікае міліцыю. Ці ўпершыню пасажыр трапіўся на безквітковым праездзе, можна будзе вызначыць пры разглядзе пратаколу.
Паводле kp.by