Па тэрыторыі Беларусі сёння актыўна перасоўваецца расійская ваенная тэхніка
Жыхары горада Баранавічы ў Брэсцкай вобласці раніцай заўважылі баявыя калоны, а над горадам праляцелі ваенныя самалёты.

Тэхніка ў Брэсце
Тая ж сітуацыя і ў Асіповічах.
Пачынаючы з 8.30 раніцы з-пад Бабруйска ў Магілёўскай вобласці ў напрамку Украіны вылецелі як мінімум шэсць грузавых самалётаў, паведамляе @currenttime.
Відавочцы паведамляюць, што пад Гомелем засяроджана вялікая колькасць расійскай вайсковай тэхнікі. Калоны едуць і па трасе, якая злучае Мінск і Гомель.
У чацвер, 24 лютага, Лукашэнка абверг удзел беларускіх вайскоўцаў у расійскай ваеннай аперацыі ва Украіне, але дадаў, што "калі трэба будзе, калі гэта будзе неабходна Беларусі і Расіі, яны будуць".
Таксама ў чацвер ён падпісаў указ, згодна з якім ва Узброеныя Сілы Беларусі ў 2022 годзе прызавуць да 150 афіцэраў запасу. Адзначаецца, што гэтыя мерапрыемствы праводзяцца "штогод на планавай аснове і не звязаныя са становішчам у рэгіёне".