Праз уварванне ва Украіну расійскія мільярдэры страцілі за дзень 39 млрд долараў

Паводле падлікаў Bloomberg, актывы расійскіх мільярдэраў скарацілаўся пасля ўварвання ва Украіну амаль на 40 мільярдаў долараў. Больш за ўсё ў працэнтных адносінах страцілі Алекпераў і Цімчанка — каля 40 працэнтаў, піша www.dw.com.

Мацней за ўсё, паводле звестак Bloomberg, скараціліся актывы кіраўніка "Лукойла" Вагіта Алекперава (фота з архіва)

Мацней за ўсё, паводле звестак Bloomberg, скараціліся актывы кіраўніка "Лукойла" Вагіта Алекперава (фота з архіва)

За першы дзень, што прайшоў пасля ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну, актывы багатых людзей Расіі, паводле падлікаў Bloomberg, зменшыліся на 39 мільярдаў долараў. Гэта больш, чым іх страты з пачатку года.

Страцілі кошт усе класы актываў, адзначае Bloomberg. Так, па выніках таргоў 24 лютага, індэкс Масбіржы ўпаў больш чым на 33 працэнтаў, РТС — амаль на 40 працэнтаў. Курс амерыканскага долара падскочыў да рэкорднага ўзроўню 89,60 рубля, а еўра — 99,99 рубля.

Самае вялікае зніжэнне актываў — у Алекперава і Цімчанкі

Сярод бізнесменаў найбольшыя страты зведаў прэзідэнт "Лукойла" Вагіт Алекпераў: яго актывы, па інфармацыі Bloomberg, скарацілася на 6,2 мільярда долараў — да 13 мільярдаў. Акцыі нафтаздабываючай кампаніі ўпалі ў чацвер прыкладна на 33 працэнты.

Кіраўнік металургічнай кампаніі "Северсталь" Аляксей Мардашоў страціў 4,2 мільярда долараў, у выніку чаго яго маёмасць склала 23 мільярды долараў. Самы багаты, паводле падлікаў Bloomberg, чалавек у Расіі, прэзідэнт "Нарыльскага нікеля" Уладзімір Патанін, страціў 3 мільярды долараў.

Менш чым за два месяцы з пачатку 2022 года Вагіт Алекпераў і саўладальнік "Новатэка" і "Сібура", сябар прэзідэнта Пуціна Генадзь Цімчанка страцілі прыблізна па 10 мільярдаў долараў, гэта значыць больш за 40 працэнтаў котшу сваёй маёмасці. Гэта самае вялікае зніжэнне сярод усіх расійскіх мільярдэраў, адзначае Bloomberg.