Падчас шэсця ў Курапаты затрымалі Сержука Бахуна

Прыкладна 400 чалавек бяруць удзел у шэсці, якое пачалося на пляцоўцы каля гадзіннікавага заводу ў Мінску.



bahun.jpg

У калёне шмат бел-чырвона-белых сьцягоў, некалькі ўкраінскіх. Тройчы пракрычалі «Жыве Беларусь» і рушылі калёнай у бок Курапатаў. Акрамя нацыянальных сцягоў — сцягі КХП-БНФ, «Маладой беларусі», БХД.

Прыкладна ў 12:25 былі затрыманыя міліцыяй Сяржук Бахун і яшчэ адзін з удзельнікаў акцыі. Яны адлучыліся ад шэсця і накіроўваліся ў метро. Магчыма, міліцыянтам не спадабалася сімволіка.

Жывая трансляцыя:

 

www.svaboda.org