Удзельнікаў шэсця ў Курапаты спрабавалі затрымаць за ўкраінскія сцягі
Але людзі іх адбілі ў міліцыянтаў.
![zatr_1.jpg zatr_1.jpg](/img/v1/news/full/zatr_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Асобы ў цывільным напалі на дваіх удзельнікаў шэсця — Наталлю і Сержука, — якія прайшлі на шэсці на Дзяды з украінскімі сцягамі.
Ужо калі народ разыходзіўся, без сцягоў, на іх наваліліся асобы ў цывільным, спрабавалі затрымаць. Але збегся народ і адбіў, ды нават суправадзілі іх дадому, бо за імі ўвесь час цікавалі людзі ў цывільным, піша “Наша Ніва”.
![http://euroradio.by/files/field/image/2014/11/zatr_2.jpg zatr_2.jpg](http://euroradio.by/files/field/image/2014/11/zatr_2.jpg)
Фота: Твітэр