Падчас заняткаў у прыватнай школе затрыманы гродзенскі выкладчык Валянцін Аскірка

У Гродне падчас заняткаў у прыватнай школе затрыманы выкладчык, Міжнародны сакратар «Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі» («Грамада») Валянцін Аскірка. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў кіраўнік партыі Ігар Барысаў.

258288311_4985011128200409_5837596881884810507_n.jpg

«Вядома, што ў студзені бягучага года Валянцін быў дапытаны ў якасці сведкі па крымінальнай справе ў Следчым камітэце, — напісаў Ігар Барысаў. — Тады з яго была ўзята падпіска аб неразгалошванні.

Варта дадаць, што пасля прэзідэнцкіх выбараў Валянцін атрымаў два папярэджанні і быў звольнены з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дзе адпрацаваў больш за 20 гадоў».