Падпішы паштоўку палітвязню! Акцыя ад «Новага Часу»

У Мінску 10 снежня назвалі лаўрэатаў нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека, а таксама абвясцілі лаўрэатаў прэміі Францішка Аляхновіча — штогадовай літаратурнай прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. А пасля цырымоніі "Новы Час" прапанаваў усім жадаючым падпісаць паштоўкі палітвязням, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.