Імпрэзу вялі
Зміцер Лукашук і
Таццяна Нядбай. Прадстаўлялі лаўрэатаў таксама
Уладзімір Някляеў і
Уладзімір Арлоў.
Лаўрэатамі гэтага году сталі блогер
Аляксандр Лапшын за кнігу "Лагер смерці ў цэнтры Мінску", пісьменнік і палітык
Уладзімір Някляеў за кнігі "Лісты з волі" і "Толькі вершы" і актывістка
Вольга Мікалайчык за творы ў кнізе "Бо".
Прадстаўляючы чарговага лаўрэата, Уладзімір Някляеў заўважыў, што пакуль для многіх "змаганне" ідзе ў кабінетах, за краты трапляюць перш за ўсё людзі, арыентаваныя на дзеянне. І пажадаў, каб у будучыні такіх лаўрэатаў было менш.
З усіх узнагароджаных на ўручэнні прэміі змог прысутнічаць толькі Уладзімір Някляеў. Пасля цырымоніі з ініцыятывы НЧ ахвотныя падпісалі паштоўкі з віншаваннямі тым, хто цяпер знаходзіцца за кратамі.
Фота Мікалая Дзядка, відэа Аляксандра Лібертада