Паліну Шарэнда-Панасюк у трэці раз змясцілі ў ШІЗА
Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк зноў змешчаная ШІЗА, паведамляюць праваабаронцы.
![photo_2021_09_30_12_56_39.jpg photo_2021_09_30_12_56_39.jpg](/img/v1/images/photo_2021_09_30_12_56_39.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў фейсбуку яе муж Андрэй. Паводле яго, на жанчыну ўжо было складзена тры рапарты нібыта пра парушэнне дысцыпліны ў папраўчай калоніі №4. А тры дні таму складзен яшчэ адзін — "за рукі ў кішэнях".
Паліну асудзілі да 2 гадоў калоніі паводле трох артыкулах Крымінальнага кодэксу, пацярпелымі ад жанчыны суд прызнаў ажно 7 міліцыянтаў.