Палітвязня Мікіту Емяльянава трымалі ў ШІЗА 42 дні

Палітвязень распавёў сваякам па тэлефоне, што ў ШІЗА яго ўтрымлівалі 42 дні.

Больш за месяц ад палітзняволенага Мікіты Емяльянава не было ніякіх звестак: ні тэлефанаванняў, ні лістоў да блізкіх і сяброў. У сярэдзіне верасня да палітвязня трапіў адвакат і даведаўся, што Мікіту больш за месяц утрымлівалі ў ШІЗА.

Пасля 37 сутак хлопец павінен быў выйсці з ізалятара 17 верасня.

Сёння Мікіта Емяльянаў патэлефанаваў родным з турмы і паведаміў, што адбыў у ШІЗА 42 дні, а выйшаў толькі 22 верасня.

Вядома, што адміністрацыя турмы склала на палітвязня шэсць рапартаў за парушэнне правілаў унутранага распарадку

За гэты час Мікіце прыйшло 40 лістоў, на якія ён ўжо напісаў адказы. Акрамя гэтага, ён пацвердзіў, што яго пазбавілі кароткатэрміновага спаткання з роднымі, якое на строгім турэмным рэжыме прадугледжанае раз на год.

Не вядома, ці дамогся Емяльянаў адзіночнага ўтрымання.

Дасылаць лісты палітвязню можна на адрас: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: