Затрымалі Іллю Міронава, які напісаў палітвязням больш за 2500 лістоў
Гомельскага актывіста і арганізатара канцэртаў Іллю Міронава затрымалі на трое сутак.
![illja_mironau__4__1.jpg illja_mironau__4__1.jpg](/img/v1/images/illja_mironau__4__1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Валанцёра Іллю Міронава, які напісаў палітвязням больш за 2500 лістоў, зноў затрымалі.
Пра затрыманне паведаміла яго маці Валянціна Міронава ў сябе на старонцы ў Facebook: «Больш нічога не вядома. Можа, хто быў сведкам затрымання — адгукніцеся».
![Ілля Міронаў: Яны хочуць, каб я перастаў падтрымліваць палітвязняў і з'ехаў Ілля Міронаў: Яны хочуць, каб я перастаў падтрымліваць палітвязняў і з'ехаў](/img/v1/images/illja_mironau__3_.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У сярэдзіне верасня, калі Ілля выйшаў пасля мінулага затрымання за «пікетаванне майкай», на якой быў надпіс «Пішыце лісты», актывіст распавядаў НЧ, што дзейнасць, накіраваная на падтрымку іншых, падтрымлівае і яго самога. Калі ён атрымлівае чарговы ліст з-за кратаў, напаўняецца энергіяй і сіламі дзейнічаць далей.